Η παρουσίαση φορτώνεται. Παρακαλείστε να περιμένετε

Η παρουσίαση φορτώνεται. Παρακαλείστε να περιμένετε

Падрыхтоўка і структура вуснага выказвання

Παρόμοιες παρουσιάσεις


Παρουσίαση με θέμα: "Падрыхтоўка і структура вуснага выказвання"— Μεταγράφημα παρουσίασης:

1 Падрыхтоўка і структура вуснага выказвання
Падрыхтоўка і структура вуснага выказвання

2 Тэмы вусных выказванняў 3 этапа Рэспубліканскай прадметнай алімпіяды
1. Ды песню адбярыце вы ў народа – I можна пакарыць тады народ. Уладзімір Карызна 2. 3 маленства нязменна люблю кнігу. Чытаць – гэта і праца, і свята. Янка Брыль 3. Жыві, шукай, усё рабі як след, Каб на Радзіме твой свяціўся след. Сяргей Грахоўскі 4. Вайна — гэта заўсёды трагедыя для народа, а тым больш для асобных людзей... Іван Чыгрынаў 5. Кожны народ стварыў хоць бы адзін геніяльны твор, і твор гэты – мова. Алесь Разанаў 6. Пакуль песня – ў хлебе, хлеб – у песні. Анатоль Пысін 7. I калі б была воля мая на тое — пачаў бы я азбуку менавіта з літары М: як і ўсё на зямлі, усё ў нас пачынаецца з Маці. Рыгор Барадулін

3 Назавіце словы, у якіх вы вымавіце спалучэнне зубных зычных перад мяккімі зычнымі.
Спектр, свісток, след, схема, смех, сфера, скептык, плесці, сцюжа, атмасфера, шчасце, схіл, сфінкс, подзвіг, дзверы, Мацвей, збуцвелы, з’ява, звярынец, здзейсніць, змена, у прызме, збіраць, згінуць, згіб, злёт, знявага, апладысменты, пяскі, скіфы, спецыфіка, асфіксія, з Любай.

4 ПРАВЕР СЯБЕ Спектр, свісток, след, схема, смех, сфера, скептык, плесці, сцюжа, атмасфера, шчасце, схіл, сфінкс, подзвіг, дзверы, Мацвей, збуцвелы, з’ява, звярынец, здзейсніць, змена, у прызме, збіраць, згінуць, згіб, злёт, знявага, апладысменты, пяскі, скіфы, спецыфіка, асфіксія, з Любай. Суседняя мяккасць Памякчэння не адбываецца Варыянтнасць вымаўлення

5 Затранскрыбіруйце згодна з літаратурнымі нормамі прыведзеныя словы і скажыце, якімі арфаэпічнымі правіламі вы кіраваліся. Грузчык, бесчалавечны, пясчынка, з шафёрам, нясвіжскі, смяешся, з часопіса, расшыфроўка, адгрузчык, з жыта, ракетчык, ад чаду, праходчык, брацкі, гарадскі, на рэчцы, адцадзіць, латышскі, праезджы, салдатчына.

6 ПРАВЕР СЯБЕ [γрушчык], [б׳эшчалав׳эчны], [п׳ашчынка], [шшаф׳орам], [н׳ас׳в׳ісск׳і], [с׳м׳айэсс׳а], [шчасоп׳іса], [рашшыфроўка], [атγрушчык],[жжыта], [рак׳эччык], [аччаду],[прахоччык], [брацк׳і], [γарацк׳і],[на рэццы], [аццадз׳іц׳], [латысск׳і],[прайэжджы], [салдаччына]. (Асіміляцыя зычных па глухасці – звонкасці, мяккасці, прыпадабненне шыпячых да свісцячых і шыпячых да свісцячых)

7 Пастаўце націск у словах. Абазначце, дзе трэба, пабочны націск.
Мовазнаўства, адзінаццаць, прэм’ер-міністр, вечназялёны, добраахвотнік, кіламетр, волевыяўленне, зверабой, зверагадоўля, медыкаменты, мнагаслоўе, многагалоссе, выпадак, еўрабачанне, домабудаўніцтва, дабрадушны, камбайнер, зернясховішча, доўгачаканы, дыспансер, мысленне, туманы, параход, металургія, аднасастаўны, метанімія, каменны.

8 ПРАВЕР СЯБЕ Мо׳вазна׳ўства, адзіна׳ццаць, прэм’е׳р-міні׳стр, ве׳чназялёны, до׳браахво׳тнік, кіламе׳тр, во׳левыяўле׳нне, зверабо׳й, зве׳рагадо׳ўля, медыкаме׳нты, мнагасло׳ўе, мно׳гагало׳ссе, вы׳падак, еўраба׳чанне, до׳мабудаўні׳цтва, дабраду׳шны, камба׳йнер, зернясхо׳вішча, до׳ўгачака׳ны, дыспансе׳р, мы׳сленне, туманы׳, парахо׳д, металу׳ргія, аднасаста׳ўны, метані׳мія, каме׳нны.

9 Актыўны слоўнік чалавека з сярэдняй адукацыяй 1500-4000 слоў.
Лексічны аб’ём слоў у чалавека, які многа чытае, каля 8000 слоў. Патэнцыял карыфеяў славеснасці, напрыклад, у Шэкспіра, Пушкіна, Караткевіча, Барадуліна адпаведна каля

10 галава намітка

11 Гульня “Чацвёртае лішняе” Шнуроўка,станік, гарсэт, чапец;
(Жаночая вопратка накшталт безрукаўкі; жаночы галаўны ўбор) Магерка, аблавуха, рагатоўка, андарак; (Мужчынскія галаўныя ўборы; спадніца) Андарак, летнік, саян, нагавіцы; (Назвы спадніцы; абутак) Скідачка, шлячок, кубак, каралі; (Назвы жаночых галаўных убораў; упрыгожанне, бусы)

12 Этнаграфічны калейдаскоп-конкурс
КОНКУРС 1. ТКАНІНЫ 1 2 3 4 5 6 7 8 1.Ситец 2.Шёлк 3.Бархат 4.Грубый и толстый 5.Шерсть 6.Шагрень 7.Тонкий холст ( очёсаный лён) 8.Хлопок Калі правільна, без памылак будуць напісаны ўсе назвы, то ў выдзеленым вертыкальным слупку вы прачытаеце, як у даўніну называлі ўзорысты шоўк.

13 П А Р К Л Ь Я Д В Б С М І Т Г Н Ы О Ў Ш Ч У Ж АДКАЗЫ
КОНКУРС 1. ТКАНІНЫ П А Р К Л Ь Я Д В Б С М І Т Г Н Ы О Ў Ш Ч У Ж

14 КОНКУРС 2. ВОПРАТКА 1.Халат 2.Пиджак 3.Рубашка 4.Вышитая рубашка
1 2 3 4 5 6 7 8 9 1.Халат 2.Пиджак 3.Рубашка 4.Вышитая рубашка 5.Юбка 6.Свитер 7.Корсет 8.Жилет 9.Кафтан Калі правільна, без памылак будуць напісаны ўсе назвы, то ў выдзеленым вертыкальным слупку вы прачытаеце, як у даўніну называлі куртку.

15 КОНКУРС 2. ВОПРАТКА Ш Л Я Ф Р О К П І Ь Ч А У В Ы Н С Д Ц Э Г Т М З

16 Складальнікі тэхнікі маўлення
Дыкцыя – гэта вымаўленне гукаў. Тэмп – гэта хуткасць нашага маўлення. Інтанацыя – важны сэнсаваадрозніваючы сродак мовы. Голас мае для аратара вялікае значэнне.

17 Флармандзец і флармандка сфатаграфаваліся каля фламінга.
ЧЫСТАГАВОРКІ Страказе каза казала: “Я ў пучок лазу вязала, павязу лазу казлу, каб не лазіў у лазу”. Флармандзец і флармандка сфатаграфаваліся каля фламінга. Жалеза выжалезізалася, калясо выкалесілася, палукашак выпалукашыўся, а агонь выагніўся.

18 З пачуццём абурэння, смутку
“Вайна – самае праклятае з усіх ліхаў, заведзеных чалавекам на зямлі. Жорсткая бязлітасная памяць даносіць да нашага пакалення ўсю праўду пра вайну, якой бы страшнай і трагічнай яна ні была гэтая праўда”. З пачуццём абурэння, смутку

19 З пачуццём радасці і замілавання
“Беларусь сінявокая, Беларусь белакрылая” – такімі ласквымі словамі называюць Радзіму яе сыны і дочкі. Заўсёды можна знайсці прыгожыя словы пра сваю краіну, асабліва калі яны зыходзяць ад сэрца. А як, скажыце, не любіць Беларусь, яе велічную прыроду, багатую спадчыну, гераічнае мінулае і мірнае сённяшняе жыццё?” З пачуццём радасці і замілавання

20 Насмешліва, жартаўліва
“Хутчэй пазбаўся ад граматык, Нашто нам правілы? Зашмат іх!” Насмешліва, жартаўліва

21 З інтанацыяй пералічэння
З легендаў i казак былых пакаленняў, З калосся цяжкога жытоў i пшанiц, З сузор'яў i сонечных цёплых праменняў, З грымучага ззяння бурлiвых крынiц. З птушынага шчэбету, шуму дубровы, I з гора, i з радасцi, i з усяго Таго, што лягло назаўсёды ў аснову Святынi народа, бяссмерця яго, – Ты выткана, дзiўная родная мова. З інтанацыяй пералічэння

22 Я не агонь начлежны раскладаю
У гонар земляка. Я ўпершыню Сябе нібы дадому выпраўляю… Няма, як кажуць, дыму без агню. Мы – юдзі франтавога пакалення, Знаёмыя даўно, з юнацкіх дзён. Таму няма спакою ад здіўлення, Што я ў гасцях яшчэ, а дома ён. А. Куляшоў знайсці важныя ў тэксце словы і прачытаць іх у замаруджаным тэмпе, менш важныя – у паскораным

23 Чалавек можа сказаць, што ён не любіць мора, сіняга мора, ласкавага, цёплага - і яму не павераць. Чалавек можа сказаць, што ён не любіць светлай-светлай срэбнай поўні над цвітучым садам, у якім вішні купаюцца ў зеленаватым месячным святле, стаяць, як хмары, як белыя прывіды - і з яго толькі пасмяюцца, падумаюць, што ён арыгінальнічае, асабліва калі ў кампаніі ёсць прыгожыя дзяўчаты. А я веру, калі такое здараецца, таму што... ...Нехта можа не паверыць мне, але я і сам не люблю адной з самых прыгожых з'яў на зямлі. Не люблю лістоты каштанаў. У. Караткевіч

24 Пажадана пачынаць выступленне
З цікавага прыклада; З прыказкі ці прымаўкі; З вядомай цытаты; З пытання слухачам і інш.

25 РАЗНАВІДНАСЦІ ЎСТУПУ выказаць свае ўражанні (Сёння для мяне вельмі радасны дзень…); спаслацца на дакладныя лічбы (На Беларусі азёр…); указаць на далучанасць да нейкай праблемы (Мы ўсе з болем успрымаем…); стварыць яркі вобраз (Я ведаю чалавека, якого многія палічылі б дзіваком…); задаць рытарычнае пытанне (А ці вядома вам…); расказаць цікавую гісторыю, легенду, прытчу (У трох чалавек, што насілі каменне, спыталіся, што яны робяць. Першы адказаў…); узгадаць афарызм; згадаць гістарычны факт і іншыя.

26 Асноўныя этапы падрыхтоўкі вуснага выказвання
Вынаходніцтва думак. Размяшчэнне. Слоўнае выражэнне. Запамінанне. Прамаўленне. Важна, каб матэрыял асноўнай часткі працаваў на асноўную ідэю выказвання.

27 коратка сфармуляваныя асноўныя палажэнні, паўтарэнне першага тэзіса,
ВАРЫЯНТЫ ЗАКЛЮЧЭННЯ: коратка сфармуляваныя асноўныя палажэнні, паўтарэнне першага тэзіса, пажаданне, заклік. Варыянты дапушчальных канцовак: цытата; крылаты выраз; падзяка за ўвагу.

28 Састаўце праграму самападрыхтоўкі да выступлення на тэму
Заданне. Састаўце праграму самападрыхтоўкі да выступлення на тэму “І калі б была мая воля на тое – пачаў бы я азбуку менавіта з літары М: як і ўсё на зямлі, усё ў нас пачынаецца з Маці.” Тэма І калі б была мая воля на тое – пачаў бы я азбуку менавіта з літары М: як і ўсё на зямлі, усё ў нас пачынаецца з Маці. Апорныя словы Самаахвярнасць, усёдаравальнасць, святое пачуццё, матчына любоў, бязмежная любоў да дзяцей… Вывад


Κατέβασμα ppt "Падрыхтоўка і структура вуснага выказвання"

Παρόμοιες παρουσιάσεις


Διαφημίσεις Google